Расія дапусціла Беларусь да здабычы мінтая на Далёкім Усходзе

Рыбалоўныя суда ў Расіі / Завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі
Рыбалоўныя суда ў Расіі / Завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі

Беларусь атрымала квоты на здабычу мінтая ў Далёкаўсходнім рыбагаспадарчым басейне. Працаваць там будуць сумесныя расійска-беларускія кампаніі, заўважыў REFORM.by.

Усяго беларускаму боку дазволена вылавіць у 2023 годзе 50 тысяч тон мінтая. У Заходне-Берынгаваморскай падзоне — 30 тысяч тон, у Паўночна-Ахотаморскай падзоне — 10 тысяч тон, у Камчацка-Курыльскай падзоне — 5 тысяч тон, у Заходне-Камчацкай — 5 тысяч тон.

Рашэнне было прынята на сесіі Расійска-Беларускай змешанай камісіі ў галіне рыбнай гаспадаркі 9 снежня 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі