Праз Беларусь у Расію нелегальна ішла рыба невядомага паходжання
Расія заяўляе пра нелегальныя пастаўкі рыбы праз Беларусь / pexels.com
Праз Беларусь у Расію нелегальна пастаўлялі замарожаную рыбную прадукцыю ласосевых парод невядомага паходжання. Схему нелегальных паставак выкрылі спецыялісты Рассельгаснагляду.
Рыба была ўвезеная ў Расію ў студзені 2023 года. Было пазначана, нібыта гэта прадукцыя Фарэрскіх выспаў.
Аднак Дзяржслужба па харчаванні і ветэрынарыі Фарэрскіх выспаў не пацвердзіла, што афармляла дакументы, якія суправаджаюць названую партыю рыбнай прадукцыі.
Расійская служба папрасіла беларускіх калег спыніць афармленне сертыфікатаў "з прадпрыемстваў трэціх краін, якія ўдзельнічаюць у нелегальных схемах паставак рыбнай прадукцыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.