Беларусы прыдумалі каўбасу з бульбай унутры
Бульба фры
Каўбасу з бульбай фры ўнутры прыдумалі ў Беларусі. Гэта вынаходніцтва Слонімскага мясакансервавага камбіната, сервелат называецца "Наш бульбаш".
"Гэта сапраўды ўнікальны прадукт, у склад якога ўваходзіць бульба фры! У разагрэтым выглядзе сервелат здольны замяніць паўнавартасны сняданак ці абед — і гэта смачна", — запэўніваюць на прадпрыемстве.
Увогуле, беларускія прадпрыемствы любяць прыдумаць якую-небудзь незвычайную каўбасу. Напрыклад, Гомельскі мясакамбінат неяк вырабіў гіганцкую палку каўбасы дыяметрам 15 сантыметраў (і паказаў батон пад яе вагой 3 кілаграмы). А яшчэ гіганцкую метровую каўбасу вырабляў Глыбоцкі мясакамбінат. І не забываем пра гарадзенскі "каўбасуп" — пад форму каўбасы маскіруецца сумесь з булёну-жэле, гародніны і мяса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.