У Мядзельскім раёне прадавалі мяса, небяспечнае для жыцця і здароўя спажыўцоў
Мяса, ілюстрацыйнае фота
На прадпрыемстве ў Мядзельскім раёне, куды прыйшла пракурорская праверка, выявіліся "шматлікія грубыя парушэнні ветэрынарна-санітарных правілаў".
Як заяўляе прэс-служба пракуратуры, праз тэхналагічныя працэсы на прадпрыемстве немагчыма было ідэнтыфікаваць сыравіну і гатовую прадукцыю, а таксама прасачыць за імі.
"Дапускаўся выпуск у абарот прадуктаў забою без правядзення перадзабойнага ветэрынарнага агляду, паслязабойнай ветэрынарна-санітарнай экспертызы і кляймення. Рэалізацыя мяса, якое не адпавядала патрабаванням бяспекі, уяўляла небяспеку для жыцця і здароўя спажыўцоў такой прадукцыі", — падкрэсліваюць у Генпракуратуры.
Паведамленне пра грубыя парушэнні на прадпрыемстве пракуроры накіравалі ў Мінаблвыканкам. У выніку прадпрыемства выключылі з рэестра вытворчых аб'ектаў, якія перапрацоўваюць мяса.
Чатыры службовыя асобы былі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.