"Транснафта" пагражае прыпыніць транзіт праз Беларусь
Расійская кампанія "Транснафта" пагражае прыпыніць працу сваёй беларускай "дачкі". У кампаніі кажуць пра высокую і насправядлівую падатковую нагрузку.
Кіраўнік "Транснафты" Мікалай Токараў вінаваціць беларускую ўладу ў сітуацыі вакол "Захад-Транснафтапрадукту"
"У справу ўключыліся праваахоўнікі, пракуроры, падаткавікі, вельмі шмат ведамстваў, якія прыходзяць не дапамагчы, а наглядаць, правяраць і што-небудзь яшчэ рабіць. Таму мы, вядома, глядзець спакойна на гэта не будзем. Мы правядзем вельмі уважлівы эканамічны аўдыт, хоць нам і так ужо ўсё ясна, і рашэнне будзем прымаць зыходзячы з перспектывы. У бліжэйшы час, праз 2-3 тыдні, будзе падпісанне вялікага пакета ўзгодненых дакументаў двухбаковых, калі пасля гэтага сітуацыя не зменіцца, ну тады аж да прыпынення дзейнасці прадпрыемства прыйдзецца вырашаць пытанне. Пакуль не хацелі б", — перадае словы Токарава прэс-служба кампаніі.
Па яго словах, беларуская "дачка" "Транснафты" працуе ў мінус. На ім працуюць 700 грамадзян Беларусі.
Кампанія пастаўляе нафтапрадукты ад расійскіх і беларускіх НПЗ транзітам праз Беларусь у Венгрыю і Латвію.
Праблемы ў "Захад-Транснафтапрадукту" пачаліся з 2020 года, калі ў Беларусі пачаў дзейнічаць экалагічны падатак на транзіт нафты і нафтапрадуктаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.