Расія паставіць у Мінску помнік князю Аляксандру Неўскаму
Амбасада Расіі ў Мінску / ТАСС
Сёлета ў Мінску плануюць паставіць помнік рускаму князю Аляксандру Неўскаму. Пра гэта паведаміў амбасадар Расіі Барыс Грызлоў. Ён дадаў, што ідэю падтрымаў Аляксандр Лукашэнка.
Па словах дыпламата, гэта будзе вялікая конная скульптура. Вышыня помніка разам з пастаментам складзе 11 метраў.
Размясціць помнік вырашана на скрыжаванні Нававіленскай вуліцы і Старавіленскага тракту. У гэтым жа раёне размяшчаецца расійская амбасада, а таксама Палац дзяцей і моладзі.
Да гісторыі Беларусі Аляксандр Неўскі не мае ніякага дачынення акрамя таго, што ягонай жонкай была Аляксандра — дачка полацкага князя Брачыслава Васількавіча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.