Удзельнікі вулічнай акцыі ў Гродне выступілі супраць незалежнасці Беларусі

Дагэтуль ёсць людзі, якія сумуюць па СССР / Еўрарадыё

Дагэтуль ёсць людзі, якія сумуюць па СССР / Еўрарадыё

Удзельнікі вулічнай акцыі ў цэнтры Гродна выступілі супраць незалежнасці Беларусі. У ёй удзельнічалі чатыры чалавекі. Мяркуецца, што яны з'яўляюцца актывістамі расійскага "Нацыянальна-вызваленчага руху".

Як піша blizko.by, акцыя прайшла ў парку Жылібера 25 жніўня і была прымеркавана да ўгодкаў аднаўлення ў 1991 годзе незалежнасці Беларусі. Актывісты выступілі за пашырэнне РФ да межаў, якія былі ў СССР. За падобныя публічныя заклікі да дзеянняў, "накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь", ім можа пагражаць крымінальная адказнасць. Ці дазволілі мясцовыя ўлады гэты "мітынг" у Гродне, невядома.

Удзельнікі вулічнай акцыі ў Гродне выступілі супраць незалежнасці Беларусі
Удзельнікі акцыі ў Гродне / Сацсеткі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі