Расія рыхтуецца адправіць дадому пензенскіх пустэльнікаў з Беларусі

Упраўленне Федэральнай міграцыйнай службы (УФМС) РФ па Пензенскай вобласці рыхтуе дакументы для адпраўкі дадому пензенскіх пустэльнікаў з Беларусі. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка УФМС Уладзімір Юдзін. "УФМС ужо атрымала копіі дакументаў грамадзян Беларусі. Чакаем, што сёння-заўтра ад дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі да нас прыйдуць усё афіцыйна завераныя дакументы, неабходныя для адпраўкі людзей дадому", — сказаў У.Юдзін. На цяперашні час у сяле Нікольскае ў Бекаўскім раёне Пензенскай вобласці знаходзяцца 8 грамадзян Беларусі, яшчэ 4 па-ранейшаму знаходзяцца ў пячоры.

Расійскія службы шчыльна кантактуюць з беларускімі калегамі і амбасадай нашай краіны ў Расіі. "Плануецца, што прадстаўнікі беларускага боку прыедуць у Пензенскую вобласць, каб дапамагчы суайчыннікам вярнуцца дадому", — сказаў У.Юдзін.

У пячоры ў Бекаўскім раёне Пензенскай вобласці працягваюць заставацца 11 чалавек: дзевяць жанчын і двое мужчын.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі