Расія сёлета пачне перамовы пра дзве свае вайсковыя базы ў Беларусі

Расія сёлета пачне перамовы пра дзве свае вайсковыя базы ў Беларусі

У 2020 годзе Расія і Беларусь пачнуць перамовы наконт далейшага выкарыстання расіянамі двух вайсковых аб'ектаў на тэрыторыі нашай краіны. 

"Праца па вырашэнні пытанняў далейшага выкарыстання названых аб'ектаў, у тым ліку з правядзеннем кансультацый і перамоваў з расійскім бокам, запланаваная на 2020 год", — паведамілі інфармагенцтву ТАСС у Міністэрстве абароны Беларусі.

Гаворка ідзе пра радыёстанцыю ў Вілейцы і сістэму папярэджання аб ракетным нападзе на радыётэхнічным вузле пад Ганцавічамі. Дамова пра іх выкарыстанне была падпісаная 6 студзеня 1995 года, набыла моц 7 чэрвеня 1996 года. Дамовы былі падпісаныя на 25 гадоў, таму тэрмін іх дзеянны неўзабаве скончыцца. 

"У выпадку нежадання аднаго з бакоў падоўжыць тэрмін іх дзеяння ён пісьмова паведамляе другі бок аб прынятым рашэнні за 12 месяцаў да заканчэння дзеяння пагадненняў — гэта значыць, не пазней за 6 чэрвеня 2020 года", — кажуць у Мінабароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі