Расійская кампанія — пра выстаўленыя ў Беларусі абвінавачанні яе супрацоўнікам

Расійская кампанія — пра выстаўленыя ў Беларусі абвінавачанні яе супрацоўнікам

Расійская кампанія "Пиро-Росс" пракаментавала выстаўленыя ў Беларусі абвінавачанні яе супрацоўнікам. 25-гадовы Максім Сапронаў і 28-гадовы Канстанцін Дзянісаў праходзяць па справе аб выбуху салютнай устаноўкі 3 ліпеня ў Мінску. У сераду стала вядома, што іх абвінавачваюць па артыкуле "Парушэнне правілаў абыходжання з выбуханебяспечнымі рэчывамі, піратэхнічнымі вырабамі, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека". Ёсць яшчэ двое падазраваных.

Як інфармавала Еўрарадыё, 3 ліпеня падчас святочнага салюту ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Мінску адбыўся выбух феерверкаў. Загінула жанчына, яшчэ 9 чалавек атрымалі раненні. Высветлілася, што зарады для салютаў закупляліся ў расійскай кампаніі "Пиро-Росс". Якраз да якасці зарадаў мае прэтэнзіі следства, праводзіцца расследаванне. Яе тэхнічны дырэктар Канстанцін Шапавалаў у каментары ria.ru кажа, што ў абавязкі яго супрацоўнікаў не ўваходзіла падрыхтоўка снарадаў да запуску салюта ў беларускай сталіцы.

"Мы лічым, што следства звальвае віну на нашых супрацоўнікаў, таму што ў задачу хлопцаў не ўваходзіла падрыхтоўка снарадаў да запуску, — кажа Шапавалаў. — У іх задачу ўваходзіла: запіс праграмы салюту на пульты праграмавання, наладжванне апаратуры запуску і адсочванне запуску для аказання нейкай тэхнічнай дапамогі".

Па словах тэхнічнага дырэктара, у кампаніі няма сувязі з супрацоўнікамі, якія затрыманыя ў Беларусі. Ён адзначыў, што "хлопцы ў Мінск прыехалі першы раз". Расійская фірма забяспечыла адвакатаў і рыхтуе нейкія матэрыялы. Канстанцін Шапавалаў адзначае, што іх не прыцягваюць да афіцыйнага расследавання.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 17.07:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі