СК завяршыў расследаванне справы пра "крывавы салют" 3 ліпеня 2019-га
Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта завяршыла расследаванне крымінальнай справы пра выбухі салютных установак у Мінску 3 ліпеня 2019 года.
Як паведамляе прэс-служба СК,па звестках следства, перад салютам супрацоўнікі Мінскай ваеннай камендатуры выявілі, што большая частка зарадаў калібра 195 мм, прызначаных для салюту, не адпавядае нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі. Следства заяўляе, што ў піратэхніцы быў брак, дапушчаны на расійскім прадпрыемстве-вытворцы. Калібр снарадаў перавышаў норму, што не дазваляла зарадзіць іх у ствалы салютных установак. "Яны падлягалі безумоўнай адбракоўцы і не маглі бяспечна выкарыстоўвацца пры правядзенні салюту", — адзначае прэс-служба СК.
Камендатура выклікала ў Мінск двух расійскіх інжынераў прадпрыемства-вытворцы, каб выправіць на месцы выяўленыя дэфекты і замяніць бракаваныя вырабы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.