Расійскія турысты ў Мінску: шчодрыя, непрадказальныя і культурныя

“Гэта вельмі добрыя нашы кліенты. Мы ім вельмі рады. І яны на самой справе ўсё набываюць! Калі нашы людзі набываюць нешта канкрэтнае, прыходзяць за джынсамі і глядзяць толькі джынсы, то рускім турыстам можна прапаноўваць усё. І паводзінамі яны адрозніваюцца. Непрадказальныя нейкія”, — расказваюць Еўрарадыё ў краме Hugo Boss.

Асабліва добра разумею захапленне расійскімі турыстамі, калі даведваюся, што адзін візіт расіяніна можа абагаціць касу на 10, а то і на 20 мільёнаў рублёў.

З не меншым захапленнем пра усходніх гасцей расказваюць і рэстаратары з “Васількоў”. У адным з рэстаранаў чую, што сярэдні рахунак у расіян — каля сотні долараў. За гэты кошт яны могуць паабедаць усёй сям’ёй, а атрымаўшы квіток з коштам абеду расказваюць афіцыянткам, што за гэтыя грошы у Маскве пад’еў бы толькі адзін чалавек. Ласуюцца расіяне ў Мінску банальна — дранікамі.

“Дранікі яны звычайна выбіраюць. З ласосем, з мясам, з беконам. Бабку з рулькай. Калі да 30-гадоў, то могуць хаміць — “Мы Расія!”. А калі за 30, сем’ямі, то вельмі культурныя. Смяюцца з нашых коштаў. Калі прыносіш чэк, то нават фатаграфуюць, паказваюць адзін аднаму”.

Як даведалася Еўрарадыё, расіяне ў Мінску ходзяць не толькі па рэстаранах і буціках. У Нацыянальным мастацкім музеі гавораць, што паглядзець на беларускія каштоўнасці прыязджаюць нават супрацоўнікі “Эрмітажа” і “Траццякоўкі”.

“Шмат груп, экскурсій. Багата турыстаў з Расіі, сапраўды. Ім вельмі падабаецца ў нас. Нават сустракаем калег сваіх з “Эрмітажа”, з “Рускага музея”, з “Трэццякоўскай галерэі”.

Травеньскія вакацыі ў Расіі працягнуцца да 12 траўня. Наступнае нашэсце турыстаў з Расіі чакае Беларусь толькі напрыканцы снежня, падчас традыцыйных навагодніх святаў. Гэта будзе апошняя рэпетыцыя перад чэмпіянатам свету па хакеі.

Фота ridus.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі