Рэдактара "Газеты Слонімскай" выклікаюць у ваенкамат і ў псіхдыспансэр

Слонімскае аддзяленне КДБ вырашыла ціснуць на рэдактара незалежнай "Газеты Слонімскай" праз псіхіятраў. Загадчык псіханеўралагічнага аддзялення раённай больніцы атрымаў адпаведны ліст з распараджэннем праверыць Віктара Валадашчука і яго сям'ю.  Адначасова з тым журналіст атрымаў позву на вайсковыя зборы. Яго паабяцалі адправіць працаваць з сакрэтнымі дакументамі. У сувязі з гэтым ад В.Валадашчука патрабавалі напісаць заяву са згодай, каб спецслужбы парушалі недатыкальнасць яго асабістага жыцця.

Валадашчук: "Я гэтыя дакументы падпісваць не буду, ніякую заяву падпісваць не буду. Гэта нейкая лухта! Я лічу гэта яшчэ адным крокам, каб расправіцца з газетай. Адхіліць мяне на пэўны час ад рэдакцыйных спраў..."

Адначасова з гэтым падатковая інспекцыя ладзіць праверку дзейнасці "Газеты Слонімскай". А мясцовы райвыканкам павінен днямі разглядаць пытанне наконт падаўжэння ліцэнзіі на гандлёвую дзейнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі