Іранцы ўзвядуць у Мінску пяцізоркавы гатэль

На цырымоніі прысутнічалі амбасадар Ірана ў Беларусі Сэед Абдала Хасэйні, прадстаўнікі Мінгарвыканкама. Заказчык аб'екта — іранская кампанія "Перс Паліс Інвест".

Як распавёў агенцтву "Мінск-Навіны" гендырэктар кампаніі Хасэйн Хатэфі, у гатэлі будзе 35 паверхаў, а таксама трохузроўневая падземная паркоўка. На даху запланаваная верталётная пляцоўка. Акрамя 259 нумароў, у будынку размесцяцца аздараўленчы комплекс, басейн, персідская лазня, спартовыя залы, забаўляльны і гандлёвы цэнтры, рэстараны. Дзесяць паверхаў прызначаныя для VIP-гасцей. Пабудаваць гатэль плануецца да 2014 года. Аб'ём інвестыцый складзе каля 150 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі