Агу, Магілёў! Хутка ў горадзе будзе трайная падзея з рокам і танцамі

Ператрывалі зіму – і зноў разам з Еўрарадыё і 34mag рушым з класнымі канцэртамі ў цудоўныя беларускія гарады. Чарга за Магілёвам! Гэтым разам мы сумесна з клубам CUBA Night Club і OZ promo прадстаўляем “трайны канцэрт”: Петля Пристрастия, Akute і John Doe.

“Сам канцэрт – ужо нешта асаблівае для Магілёва, – расказавае пра ўнікальнасць будучай падзеі арганізатар з Магілёву Паша Яравікоў. – Акутэ прэзентуе свой новы альбом, а зараз выхад альбома – гэта вельмі складаны працэс і “падзея”. Ну, а альбом Акутэ тым больш. Таму што негалосна, нават нядобразычліўцамі, прызнана, што гурт Акутэ – лепшы ў Магілёве.

А Петля Пристрастия ніколі тут не была, і гэта такі “магілёўскі сорам”. Гэтую памылку мы выправім.

Дадамо да таго пакуль яшчэ невядомы, але добры гурт John Doe. І атрымліваем тры гурты – ідэальны пачак для такога мерапрыемства”.

“Трайная падзея” пройдзе ў культавым магілёўскім клубе CUBA Night Club. Некаторыя кажуць, што такога клуба вельмі не хапае Мінску.

“Гэтае месца з’яўляецца нашым гонарам. Тут добры фармат, і не пхаюць абы-што”, — кажа арганізатар Павал.

Мы, у сваю чаргу, пацвяржаем, што будзе крута. Да таго ж, абяцаем вам фірмовыя падарункі ад Еўрарадыё і 34mag, конкурсы і журналістаў з мікрафонамі і фатакамерамі, якія распавядуць пра гэтую падзею ўсяму свету.

8 красавіка

17:00

CUBA Night Club

Падзея ЎКантакце

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі