Бакіеў хаваецца ў Бярэзінскім запаведніку
Пра гэта заявіў прадстаўнік МУС Кіргізстану Тылек Алібаеў.
Па яго словах, Бакіеў пражывае ў рэзідэнцыі на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка недалёка ад вёскі Валавая Гара на Віцебшчыне.
Як паведамляе Радыё "Свабода", у Расіі затрымалі чатырох расіянаў, якія ўваходзілі ў атачэнне сына экс-прэзідэнта Кіргізіі Максіма Бакіева. Гэта Сяргей Касцюк, Яўген Пашкевіч, Ганна Канстанцінава і Андрэй Галіцкі. Кіргізія вінаваціць іх у крадзяжах, злоўжываннях і рэйдэрскім захопе. Кожны з іх нібыта скраў па 20 мільёнаў долараў.
Нагадаем, Курманбек Бакіеў хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года.