Курманбек Бакіеў: Мы за дармаедства не плацім — жонка працуе
Экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў даў інтэрв'ю Ганне Соўсь — журналістцы Радыё "Свабода". Гэта першае яго інтэрв'ю недзяржаўнаму СМІ пасля ўцёкаў у Беларусь.
Былы кіраўнік Кыргызстана кажа, што яму і сям'і вылучылі ўчастак у 15 сотак у рысе Мінска недалёка ад "Мінск-Арэны". Можна меркаваць, што гэта ўчастак у раёне Дразды, дзе маюць катэджы вышэйшыя чыноўнікі Беларусі. Там Бакіеў пяць гадоў будуе дом і спадзяецца гэтай вяной у яго пераехаць.
Пакуль жа ён жыве ў рэзідэнцыі Лукашэнкі ў Драздах і плаціць за камунальныя паслугі, святло, ваду. "Мы на шыі ў беларускай дзяржавы не сядзім. І за дармаедства таксама не плацім: жонка працуе", — дадаў Бакіеў.
Бакіеў быў зрынуты з пасады прэзідэнта Кыргызстана падчас красавіцкай рэвалюцыі 2010 года і атрымаў прытулак у Беларусі.