"Барселона" адстае ад "Рэала" ўжо толькі на чатыры ачкі

"Рэал" так і не здолеў зламіць супраціўленне "Валенсіі", якая ідзе на трэцім месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату Іспаніі — 0:0. "Барселона" ў гасцях перамагла "Сарагосу" — 4:1. У выніку, цяпер у мадрыдцаў 79 ачкоў, а ў каманды Гвардзіёлы — 75.

10 красавіка "Барселона" гуляе дома з "Хетафе", "Рэал" 12-га сустрэнецца з мадрыдскім "Атлетыка".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі