Беларусь атрымала грошы ад Еўразійскага банку

Еўразійскі банк развіцця пералічыў Беларусі другі транш крэдыту са сродкаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭс у памеры 440 млн. долараў. Перавод сродкаў адбыўся пасля выканання беларускім бокам “адкладзеных умоў”, паведамляt “Радыё Свабода”.

Нагадаем, што ў канцы лістапада рада Антыкрызіснага фонду ўхваліла выдачу другога траншу крэдыту пры выкананні дзвюх умоў: падпісанне ўказу прэзідэнта Беларусі аб перадачы няпрофільных актываў Нацбанку і павелічэнні ў снежні 2011 году Нацбанкам ставак па крэдытах на міжбанкаўскім рынку на 5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі