Беларус Ігар Бокій заваяваў залаты медаль на Паралімпіядзе-2012
Плывец перамог на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем.
Другое месца ў расіяніна, трэцяе — у аўстралійца.
Ігар Бокій 1994 года нараджэння, ён жыве ў Бабруйску. Плаваннем займаецца з 6 гадоў.
Нагадаем, на папярэдняй Паралімпіядзе беларусы заваявалі 13 медалёў, сярод іх — 5 залатых.
Фота — bobruisk.ru