Беларусь не далучылася да альянсу супраць дзіцячага порна

Ён будзе змагацца супраць гандлю ў інтэрнэце фота і відэа, на якіх сэксуальна эксплуатуюць дзяцей. Пра гэта на супольнай прэс-канферэнцыі паведамілі генеральны пракурор ЗША Эрык Голдэр і камісар унутраных справаў Еўрасаюза Сесілія Мальмстрэм, перадае Радыё "Свабода". Па словах Мальмстрэм, у інтэрнэце ўвесь час павялічваецца колькасьць фота і відэа, на якіх катуюць і гвалцяць дзяцей. Паводле некаторых ацэнак, колькасць такіх матэрыялаў ужо дасягнула мільёна і каля 50 тысяч дадаецца штогод.

Адна з задачаў Альянсу — стварыць спецыяльныя аддзяленні ў праваахоўных органах, якія б займаліся менавіта такімі злачынствамі і маглі б кантактаваць з замежнымі калегамі.

Сярод заснавальнікаў альянсу — чатыры з пяці краінаў-суседзяў Беларусі. Гэта Латвія, Літва, Польшча і Украіна. Беларусь, як і Расія, у альянс не ўвайшла.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі