Беларускія гандбалісты выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату свету
У нядзелю зборная Юрыя Шаўцова перамагла на сваёй пляцоўцы Румынію — 28: 23.
Сапраўдным героем матчу стаў Сяргей Рутэнка, на рахунку якога 11 закінутых мячоў.
У выніку, зборная Беларусі заняла ў групе першае месца і заваявала адзіную пуцёўку у плэй-оф, матчы якога пройдуць у чэрвені.