БТ: Дэбаты кандыдатаў перанеслі праз "рэгламентныя работы"

Па яго словах, якія перадае interfax.by, менавіта праз тэхнічныя прычыны перанесены запіс тэледэбатаў кандыдатаў у дэпутаты парламента. Маркаў кажа, што працы на тэлеканале "Беларусь-2" зоймуць адзін-два дні. Пасля гэтага ён абяцае весці запіс дэбатаў у планавым парадку. Запісы, запланаваныя на дні рамонту, тэлевізійшчыкі перанеслі і абяцаюць узгадняць з кандыдатамі.

Нагадаем, што сёння зранку не адбыўся запіс дэбатаў паміж старшынёй АГП Анатолем Лябедзькам і дзейным дэпутатам Мікалаем Самасейкам. Афіцыйнай прычынай тэлевізійшчыкі назвалі паломку абсталявання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі