Cёння ў Міханавічах пахавалі Арыну Вячорку

Арына Вячорка — адна з пачынальніцаў беларускага адраджэнскага руху. Яна — сузаснавальніца першага беларускага нефармальнага згуртавання новага часу "Беларуская спеўна-драматычная майстроўня", што дзейнічала ў 1980–1985 гадах, а таксама моладзевага згуртавання "Талака". З 1993 года Арына Вячорка адраджала рыцарскі рух у Беларусі.

Развітанне з Арынай Вячоркай прайшло ў Петрапаўлаўскай царкве Мінска.

Фота  — svaboda.org