Чарговы беларускі хакеіст з'ехаў ва Украіну
Кіеўскі "Беркут" склаў кантракт з беларусам Яўгенам Жылінскім.
Як адзначае "Старонка хакею Беларусі", у гэтым сезоне 25-гадовы спартовец абараняў колеры клубаў беларускай Экстралігі — жлобінскага "Металурга" і ХК "Брэст". Ён правёў 11 паядынкаў, адзначыўся трыма плённымі перадачамі пры чатырох штрафных хвілінах.
Акрамя "Металурга" і "Брэста", выхаванец гродзенскай школы хакею паспеў ужо згуляць і ў іншых клубах беларускай лігі — гродзенскім "Нёмане" і ХК "Гомель". Нападнік таксама выступаў у складзе юнацкай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі (6 матчаў, 4 ачкі).