Дар’я Домрачава толькі на 7 месцы ў спрынце
На гонцы 1-га этапу Кубка свету, які праходзіць у шведскім Эстэрсундзе, беларуская біятланістка дапусціла 3 промахі і прайграла лідару гонкі 37,7 секунды.
Першае месца ў гэтай гонцы выйграла знакамітая нарвежская біятланістка Тура Бергер, якая дапусціла толькі 1 промах і да таго ж ішла па дыстанцыі на добрай хуткасці. Другое месца дасталася ўкраінцы Алене Підгрушнай, на трэцім — расіянка Вольга Вілухіна.
29 лістапада Дар’я Домрачава заняла 2-е месца ў індывідуальнай гонцы на дыстанцыі 15 км.
Заўтра, 2 снежня ў Эстэрсундзе адбудзецца жаночая гонка пераследу, дзе беларуская біятланістка мае шанец узяць рэванш.
У мінулым сезоне Домрачава атрымала два малых крышталёвых глобусы па выніках Кубка свету — у гонцы пераследу і ў мас-старце.