Еўрадэпутат Мігальскі звярнуўся да Лукашэнкі
Марэк Мігальскі заклікае беларускага кіраўніка як мага хутчэй вызваліць палітвязня Змітра Бандарэнку.
Нагадаем, што на пачатку лютага палітвязень, які цяпер знаходзіцца ў магілёўскай калоніі, напісаў прашэнне аб памілаванні. У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня на прэс-канферэнцыі заявіў, што адпусціць палітвязняў, калі яны напішуць такія прашэнні.
Мігальскі нагадвае пра абедзве гэтыя акалічнасці і выказвае надзею, што кіраўнік Беларусі стрымае сваё абяцанне. У сваім лісце еўрадэпутат таксама нагадвае, што дыялог беларускага рэжыму з кіраўніцтвам Еўрасаюза залежыць ад вызвалення ўсіх палітвязняў.