Ежы Бузэк: Беларусь – гэта мой правал
Старшыня Еўрапарламенту назваў адносіны ЕС з Беларуссю найбольшай паразай сваёй палітыкі.
Сітуацыя ў Беларусі выглядае горш, чым два з паловай гады таму, заявіў Ежы Бузэк на сустрэчы з журналістамі ў Варшаве. Такім чынам ён падвёў вынік сваёй 2,5-гадовай працы. 16 студзеня адбудуцца новыя выбары кіраўніцтва Еўрапарламенту.
Бузэк падкрэсліў неабходнасьць падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі, таму
што толькі грамадзянская супольнасць можа змяніць Беларусь, паведамляе “Радыё
Свабода”.
Прэзідэнт Еўрапарламента адзначыў, што ён заўсёды імкнуўся дбаць пра абарону правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі.