Гомельскія мытнікі канфіскавалі ў расіянкі амаль 30 тысячаў долараў

У цягніку, што ішоў з Украіны ў Беларусь, расіянка ў сваім багажы везла ў поліэтыленавым пакеце вялікую суму валюты. Мытнікі налічылі 28 тысяч долараў і 13 тысяч расійскіх рублёў, паведамляе гомельская мытня.

Паколькі спярша жанчына адмовілася ад дэкларавання рэчаў, усе незадэклараваныя грошы ў яе канфіскавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі