Гомельскія раварысты зладзілі “начныя пакатушкі” (фота)

Масавыя катанні на роварах штомесяц у Гомелі сталі амаль нормай. Але ці з-за трыццаціградуснай спёкі, ці проста каб разнастаіць жыццё, так званыя “пакатушкі” прайшлі ў абласным цэнтры а 24-ай гадзіне ночы. На дзіва, жадаючых да такога роварнага прабегу было нават больш, чым удзень ці ўвечары. Прычым да раварыстаў пачалі далучыліся нават ролеры.

Спачатку ўсе ўдзельнікі сабраліся на цэнтральнай плошчы, потым праехаліся па цэнтры Гомеля і пасля накіраваліся па запланаваным маршруце даўжынёй каля сарака кіламетраў вакол горада.

Такі прабег стаў нечаканасцю як для начных мінакоў, так і для кіроўцаў аўто: мінакі радасна віталі раварыстаў, а кіроўцы сігналілі (сярод апошніх апынуўся нават экіпаж гомельскай ДАІ).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі