Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама правядзе прамую лінію
Па тэлефоне на пытанні мінчукоў будзе адказваць начальнік аддзела спецыялізаванай меддапамогі Алена Рудкова.
Як інфармуе тэлеканал "Беларусь-1", найперш гаворка пойдзе пра працу сталічных стацыянараў і дыспансераў. Прамая тэлефонная лінія адбудзецца ў панядзелак, 9 красавіка, ад 9-й да 11-й гадзіны (нумар, па якім будуць чакаць пытанні: 223 76 37).
Фота — bymedia.net