Капітана “Коста Канкордзіі” затрымалі

Яго абвінавачваюць ва ўцёках з судна, паведамляюць інфармагенцтвы. Капітан сышоў на бераг 13 студзеня каля 23:40 па мясцовым часе, у той час як апошнія пасажыры былі эвакуяваныя 14 студзеня каля 6:00.

Па словах пракурора, які займаецца расследаваннем здарэння, капітан у момант катастрофы знаходзіўся на мастку, таму нясе поўную адказнасць за тое, што здарылася. Пракурор лічыць, што да адказнасці могуць быць прыцягнутыя і іншыя члены экіпажа.

Нагадаем, што пасажырскі лайнер "Коста Канкордзія" пацярпеў крушэнне блізу выспы Джыльі ўвечары 13 студзеня. На борце судна знаходзіліся 4234 пасажыра, у тым ліку тры грамадзяніна Беларусі. У выніку катастрофы загінулі тры чалавекі - двое грамадзян Францыі і перуанец, член экіпажа лайнера. Ад 30 да 40 чалавек атрымалі розныя траўмы. Яшчэ каля 40 чалавек да гэтага часу лічацца прапаўшымі без вестак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі