Мінінфармацыі вынесла папярэджанне часопісу Аrche

Папярэджанне часопісу "Аrche. Пачатак" Міністэрства інфармацыі вынесла 15 красавіка за парушэнне арт. 22 Закону "Аб СМІ". Як паведамляе "Наша Ніва", у ім пералічаныя наступныя парушэнні: "... у выходных дадзеных нумара 1-2 часопіса "Аrche. Пачатак" за 28 лютага 2011 адсутнічае імя па бацьку галоўнага рэдактара выдання, няправільна паведамлена пра нумар пасведчання аб яго дзяржаўнай рэгістрацыі, а таксама не паказаны рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі, які зарэгістраваў гэты часопіс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі