Мабільны аператар МТС падвысіў тарыфы

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе кампаніі “Мабільныя ТэлеСістэмы”, змены закранулі кошты на ўнутрысеткавыя і міжсеткавыя выходныя званкі, SMS і абаненцкую плату. Паслугі падаражэлі ў сярэднім на 10%. Новыя тарыфы апублікаваныя на афіцыйным сайце МТС.

Кошт мабільнага і фіксаванага інтэрнэту, міжнародных званкоў і міжнароднага роўмінгу, а таксама дадатковых паслугаў застаўся ранейшым. Захаваліся і памеры штомесячных плацяжоў за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку ў межах раней заключаных дамоваў.

Структура тарыфаў — адсутнасць абаненцкай платы і колькасць уключаных паслугаў на пэўных тарыфных планах — таксама не перагледжвалася. Апроч таго, дыферэнцыраваны падыход дазволіў пакінуць без зменаў сацыяльна арыентаваныя тарыфныя планы “Асаблівы”, “Блізкі. Для пенсіянераў” і “Дзіцячы”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі