Магілёвец Аляксей Паўлоўскі выйграў суд у аспірантуры

Нагадаем, што ў канцы 2011 года Паўлоўскага выключылі з аспірантуры. Нагодай стала тое, што аспірант патрабаваў належнае яму месца ў інтэрнаце. У пошуку праўды магілёвец пісаў нават скаргі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Відаць, гэтыя скаргі і сталі апошняй кропляй для кіраўніцтва Акадэміі.

Судовае паседжанне 3 лютага працягвалася каля 4 гадзін, распавёў Паўлоўскі ў жывым эфіры Еўрарадыё. Па словах аспіранта, суддзя наладзіла сапраўдны лікбез для прадстаўнікоў Акадэміі ды пыталася, як людзі з навуковымі ступенямі могуць быць такімі прававымі нігілістамі. У выніку Паўлоўскага аднавілі ў аспірантуры, а Прэзідыўму Акадэміі далі прыватны вызначэнне за тое, што яны ігнаруюць звароты грамадзян.

Па словах Паўлоўскага, цяпер ён павінен з'явіцца на занятках ужо ў панядзелак у 8.45. Аспірант лічыць, што навучацца яму цяпер будзе больш складана, чым іншым. Ён жартуе што кіраўніцтва інстытута цяпер будзе пільнаваць яго з секундамерам у руках.

Дарэчы, пытанне з месцам у інтэрнаце для Паўлоўскага па-ранейшаму застаецца актуальным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі