Мартынаў: Паслы краін ЕС могуць вярнуцца, але без санкцый
Міністр замежных спраў Беларусі выказаўся на тэму магчымага вяртання ў Беларусь замежных дыпламатаў.
У эфіры тэлеканала "Беларусь-1" Сяргей Мартынаў (на здымку) заявіў, што ўлады нашай краіны не супраць вяртання амбасадараў краін Еўрасаюза ў Мінск. Аднак ён адзначыў, што калі праз некалькі дзён пасля іх вяртання ЕС прыме супраць Беларусі чарговыя санкцыі, "гэта будзе несур'ёзна".
Сяргей Мартынаў лічыць, што санкцыі ЕС толькі затарможваюць дэмакратычныя рэформы ў Беларусі, паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, што ў пятніцу на гэтую ж тэму выказаўся кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей. Паводле яго словаў, улады Беларусі маюць намер пачакаць чарговага рашэння Савета ЕС па "беларускім пытанні", якое чакаецца ў канцы красавіка.
Фота — bymedia.net