Мінскае "Дынама" разграміла "Нафтахімік" — 5:0
Пасля гэтай перамогі мінчукі вярнулі сабе лідарства ў дывізіёне Тарасава і другое месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.
Лік па перыядах — 0:0, 2:0, 3:0. Шайбы ў нашай каманды закідвалі Падхрадскі, Паўловіч, Іргл, Лайнэ і Кітараў (першая яго шайба ў КХЛ).
17 студзеня мінскае "Дынама" прымае казанскі "Ак Барс".