На Кубе дазволілі прыватны бізнэс

На выспе свабоды ад 1 студзеня 2012 года набываюць моц змены ў рамках рынкавай рэформы. Прыватнаму сектару будзе адкрыты доступ у сферу рознічных паслуг. З гэтага моманту цесляры, слесары, фатографы і гадзіннікавыя майстры атрымаюць магчымасць рэгістраваць прыватныя прадпрыемствы і працаваць на сябе, самастойна ўсталёўваючы графік працы і кошты.

Улады Кубы выконваюць праграму лібералізацыі эканомікі, накіраваную на пераадоленне застою і стымуляванне росту шляхам зніжэння ролі дзяржавы ў эканоміцы і заахвочвання прыватнай ініцыятывы. Пасля кубінскай рэвалюцыі 1959 па рашэнні Фідэля Кастра ўсе прадпрыемствы на выспе былі нацыяналізаваныя. Аднак яго пераемнік і малодшы брат Рауль, які прыйшоў да ўлады ў 2008 годзе, адкрыта назваў падобны крок памылковым, паведамляюць інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі