На студэнтаў ЕГУ падалі ў суд (абноўлена)

Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё старшыня студэнцкай асацыяцыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Кірыл Атаманчык, гэтая навіна была поўнай нечаканасцю. Пазоў у суд ён лічыць непаразуменнем. У дадзены момант старшыня самакіравання ЕГУ Максім Мільто вядзе перамовы з кіраўніцтвам Саюзу студэнтаў Літвы. Па выніках перамоваў стане вядома, калі будзе судовае паседжанне. Ёсць спадзяванне, што можа ўвогуле абысціся без судовага разбору.

Кірыл Атаманчык таксама адзначыў, што апошнім часам студэнты ЕГУ не былі заўважаныя ў парушэннях, за якія з імі варта было б судзіцца.


Літоўскі саюз студэнтаў быў заснаваны ў 1991 годзе і з’яўляецца найвышэйшай незалежнай студэнцкай арганізацыяй Літвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі