Навучэнцам і студэнтам з 1 лістапада будуць даваць даплаты
Яны складуць 65% ад стыпендыі.
Адпаведны ўказ №460 падпісаў кіраўнік Беларусі, паведамляе БЕЛТА. Штомесячныя даплаты не будуць даваць толькі да прэзідэнцкіх стыпендый.
Акрамя студэнтаў і навучэнцаў даплаты атрымаюць аспіранты і дактаранты. Іх штомесячная даплата складзе 30% ад стыпендыі.
Указ уступае ў сілу з 1 лістапада 2011 года.