Памерла студэнтка, якую збіла машына каля філіялу БДУ
Яе збілі на пешаходным пераходзе два дні таму.
30 лістапада, а 22.00 дзяўчына сканала ў рэанімацыі нейрахірургічнага аддзялення БХМД. Ёй было 17 гадоў.
Першакурсніца была дастаўлена ў бальніцу з цяжкімі траўмамі, у тым ліку і з пераломам падставы чэрапа. Дактары змагаліся за яе жыццё, ёй была праведзена складаная аперацыя. Амаль суткі яна правяла ў коме, паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на auto.tut.by
Нагадаем, аварыя адбылася 29 лістапад непадалёк ад філіяла БДУ, на нерэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Курчатава. Дзяўчына выйшла з аўтобуса на прыпынку грамадскага транспарту і сабралася перасякаць праезную частку, калі яе збіў Peugeot 406.
Кіроўца не змог патлумачыць, як гэта адбылося.