Польскі парламентар выкурыў у Сейме цыгарэту з марыхуанай
Гэтак скандальна вядомы Януш Палікот спрабаваў прыцягнуць увагу грамадскасці да легалізацыі лёгкіх наркотыкаў.
Як перадае ВВС, зараз на тэрыторыі Польшчы дзейнічае забарона на захоўванне наркотыкаў. Аднак у красавіку мінулага года ў заканадаўства былі зробленыя папраўкі, якія змякчаюць пакаранне для асобаў, затрыманых за захоўванне невялікай колькасці наркотыкаў.
Палікот публічна абвясціў, што паліць марыхуану. Па яго словах, улады прыраўноўваюць яе паленне ледзь не да дзяржаўнага перавароту.
Неўзабаве пасля акцыі Палікота спікер Сейма Эва Копач накіравала ў мясцовую пракуратуру паведамленне пра магчымае правапарушэнне з боку парламентара.