Славамір Адамовіч: Адсвяткую – і адразу ў суд

Славамір Адамовіч стаў вядомы ў не-літаратурных колах пасля верша “Убей президента” (1995), за які ён 10 месяцаў сядзіць у “амерыканцы” – сумна вядомай турме КДБ. На мітынгу ў 1997 годзе паэт публічна зашывае сабе рот. У 2000 едзе працаваць на будоўлю ў ЗША, потым 9 гадоў жыве ў Нарвегіі – спачатку як уцякач, а пасля як грамадзянін.

“Мы жывем у дадзеных абставінах, у прапанаваных абставінах.Так атрымліваецца, гэтых абставінаў ніяк не пазбегнуць – мне прынамсі. У ідэале хацелася б быць заўважаным перш за ўсё па сваіх творах, па выніках таго, што ты робіш. На жаль, згадваючы той жа верш, акрамя ўсяго таго, ён яшчэ напісаны і па-руску. Я атрымаў, гэта трэба прызнаваць, сумную вядомасць з гэтага верша і з іншых нейкіх эпатажных акцый”, – разважае Славамір Адамовіч 

 

Праца за мяжой прымушае паэта прыгадаць веды, атрыманыя ў савецкіх будатрадах.

 

Славамір Адамовіч: “Яна была звязаная абсалютна не з літаратурай. Зарабляў усім, чым можна – зрэшты, як і ў Злучаных Штатах у 2000 годзе. Канкрэтна кажучы, рукамі, фізічнай працай, калі яна была. Па большай частцы яе не было, таму што ў Нарвегіі, у адрозненне ад Злучаных Штатаў, не так проста здабыць работу”.


Чым і з чаго жыве Славамір Адамовіч пасля таго, як у мінулым годзе нібыта канчаткова вярнуўся з Нарвегіі ў Беларусь?

 

Славамір Адамовіч: “Жыву сваім прыватным жыццём, безумоўна. А з чаго? З таго, што дазволіла мне здабыць і зарабіць Нарвегія, Нарвежскае Каралеўства”.

 

За час побыту ў Нарвегіі паэт дамагаецца грамадзянства гэтай краіны. А гэта вельмі няпроста…

 

Славамір Адамовіч: “Я знаходзіўся два гады ў лагеры для бежанцаў, чакаў рашэння. Два гады вырашалася пытанне, даць мне дазвол на жыццё і працу ў Нарвегіі, ці не даць. Потым ў канцы 2005 года мне далі-такі дазвол – і з 2005 года я быў легальна ў Нарвегіі”.

У Нарвегіі


На З'ездзе пісьменнікаў, 2011 год, Мінск 

 

У дзень свайго юбілею, апроч святочных клопатаў, паэта займаецца хуткім судовым працэсам. Ён выпадкова даведаўся, што выдавец Уладзімір Сіўчыкаў яшчэ ў 2005 годзе ўключыў у зборнік любоўнай лірыкі два вершы Адамовіча. Пры гэтым не тое што ганарара не заплаціў, але нават не паведаміў пра гэта.

 

Славамір Адамовіч: “Літаральна пасля адзначэння свайго Дня народзінаў я буду падаваць скаргу. Спачатку фармальную пісьмовую прэтэнзію аўтару-укладальніку зборніка “Яна і Я” Уладзіміру Сіўчыкаву. Які, сярод іншых аўтараў, надрукаваў і мае 2 вершы. Галоўнае, што мяне злуе – што я нават не пачуў ад яго чалавечых падзяк!..”

Той самы зборнік "Яна і Я"

 

А даведаўся пра гэта Славамір Адамовіч на нядаўняй кніжнай выставе ў Мінску. Ён падыйшоў да стала, дзе гандляваў кнігамі Сіўчыкаў, пачаў гартаць кнігі і натрапіў на сваё імя сярод аўтараў. Абурыла паэта тое, што пасля гэтага выдавец нават не прапанаваў яму кнігу ў падарунак.

 

Славамір Адамовіч: “Больш за тое, прапанаваў набыць за 25 тысяч беларускіх рублёў! Потым я пайшоў па крамах – а там прадаецца за 18 – што мяне дадаткова раззлавала. Ну так нельга!”

Калі справа дойдзе да суда, Славамір Адамовіч будзе патрабаваць ад Уладзіміра Сіўчыкава грашовай кампенсацыі.

З-за гэтых двух вершаў і разгарэўся скандал

 

Славамір Адамовіч: “Фінансавыя – каб людзі адчулі. Калі гэта дойдзе да суда. Як мне растлумачылі адвакаты, можна выстаўляць маральныя страты і фінансавыя”.

 

Паэт Славамір Адамовіч святкуе 8 сакавіка сваё 50-годдзе. Еўрарадыё зычыць юбіляру натхнення і плёну!

У фінскай лазні

З хроснай дачкой



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі