Следства па справе Захаранкі працягнулі да 24 снежня
Пведамленне аб гэтым праваабаронца Алег Волчак атрымаў са Следчага камітэта.
Волчак, які афіцыйна прадстаўляе інтарэсы сям’і Юрыя Захаранкі, гаворыць, што гэта стандартная працэдура – следства працягваецца кожныя тры месяцы з моманту знікнення Захаранкі. Юрыст зяртае увагу на тое, што гэтая сітуацыя будзе працягвацца яшчэ два гады:
Алег Волчак: “Да тэрмінаў даўнасці па гэтым артыкуле. Яны вызначаюцца старым Крымінальным кодэксам – да 15 гадоў. У верасні было 13. Таму яшчэ 2 гады яно можа працягвацца”.
Нагадаем, што Юрый Захаранка знік увечары 7 траўня 1999 года. Паводле словаў палітычнага эмігранта і былога начальніка СІЗА №1 Мінска Алега Алкаева, Юры Захаранка быў выкрадзены, а пасля гэтага расстраляны па загадзе людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.
Сям’я Юрыя Захаранкі – жонка, дзьве дачкі і ўнукі – ад 2000 году жывуць у Нямеччыне, дзе атрымалі палітычны прытулак.