У Беларусі вырасла афіцыйнае беспрацоўе?
У студзені 2011 года колькасць звольненых на 4,2 тыс. перавысіла колькасць прынятых на працу. Пра гэта 28 лютага паведаміў Белстат.
Праўда, агульныя звесткі аб афіцыйным узроўні занятасці па-ранейшаму дзівяць фантазію. Паводле паведамлення, "узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец студзеня 2011 склаў 0,7% ад эканамічна актыўнага насельніцтва".
Між тым, паводле ацэнак незалежных экспертаў, рэальнае беспрацоўе ў Беларусі складае не менш за 6%.