У Гомелі адкрылася фотавыстава вандроўніка з табурэтам (фота)

Нагадаем, што ў рамках праекту “З табурэтам праз кантыненты” ўдзельнікі праехалі аўтаспынам Паўночную і Паўднёвую Амерыку. Грошы яны зараблялі з дапамогай вулічных выступаў і перформансаў. У праекце прынялі ўдзел 3 беларусаў, 5 украінцаў і 3 расіянаў. Падарожны дзённік Аўгіні Манцэвіч Еўрарадыё публікавала цэлы год, пакуль доўжылася вандроўка.

Гомельская выстава стала своеасаблівым працягам мінскай выставы, якая закрываецца 18 лістапада ў "Галерэі Ў". На выставе Краўцова можна пабачыць і краявіды, і партрэты, і гарадскія замалёўкі. Агулам тут 96 фатаграфій з 15 краін — за 395 дзён дарогі.

Выстава адбываецца ў палацы Румянцавых-Паскевічаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі