У інтэрнэце збіраюць подпісы па справе Канавалава-Кавалёва

У петыцыі нагадваюць, што прысуд Дзмітрыя Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву будзе вынесены 30 лістапада. Ніхто не спадзяецца на апраўдальны прысуд. Між тым, на думку аўтараў петыцыі, ёсць сумневы ў вінаватасці двух віцебскіх хлопцаў.

Нагадаем, што пракурор папрасіў пакараць абодвух смерцю.

Паставіць свой подпіс прапануюць тут. На 13 гадзін сабрана каля 300 подпісаў.