У Магілёве праходзіць сумеснае пасяджэнне кіраўнікоў МУС Беларусі і Расіі
На пасяджэнні разглядаецца магчымасці актывізацыі прыгранічнага супрацоўніцтва ў сферы грамадскай бяспекі.
Як зазначыў, адкрываючы мерапрыемства, міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў, нарада дасць магчымасць "крытычна разгледзець тыя недапрацоўкі, якія існуюць у забеспячэнні грамадскай бяспекі ў супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі".
Кіраўнік МУС Расіі Рашыд Нургаліеў зазначыў, што свабоднае перамяшчэнне грузаў і бязвізавы рэжым паміж дзвюма краінамі садзейнічаюць развіццю адносін, аднак гэтыя акалічнасці могуць скарыстаць злачынцы. Так, мяркуе Нургаліеў, адкрытая мяжа можа быць выкарыстана для пранікнення зброі, наркотыкаў, нелегальных мігрантаў.
Паводле яго слоў, паміж упраўленнямі ўнутраных спраў сумежных рэгіёнаў падпісаны і дзейнічаюць планы супрацоўніцтва.
Па выніках нарады будзе падпісаны шэраг сумесных дакументаў, паведамляе БелаПАН.