У сераду працягнуцца навальніцы і моцныя ліўні

Вецер паўночны 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне да 15-20 метраў.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 11 градусаў па паўночным захадзе да плюс 19 па паўднёвым усходзе. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра будзе плюс 22-28 градусаў. Па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей паветра прагрэецца да 30-31 градуса, інфармуе БЕЛТА.

Сіноптыкі адзначаюць, што спёка, якая аслабла, вернецца ўжо ў пятніцу, чакаецца да 34 цяпла.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі