У столінца забралі 1,5 тоны металалому і аўтамабіль

Як паведамляе БелаПАН, зранку 16 студзеня супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі спынілі на адной з вуліц Століна аўтамабіль "Фольксваген-Пасат" з прычэпам. У машыне 30-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Дубой вёз здаваць больш за паўтары тоны лома чорных металаў. Пры гэтым у мужчыны не было ніякіх дакументаў на метал.

Вяскоўцу пагражае штраф і канфіскацыя машыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі